Мінск развітаўся з ІІ Еўрапейскімі гульнямі

Мінск развітаўся з ІІ Еўрапейскімі гульнямі

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў прайшла на мінскім стадыёне «Дынама». 

Маштабнае спартыўнае свята, якое праходзіла на працягу дзесяці дзён на 12 арэнах з удзелам атлетаў з 50 краін Еўропы, падышло да завяршэння. Трыбуны галоўнай арэны краіны запоўнілі гледачы, многія з якіх таксама прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні форуму.

У цэнтры стадыёна ўстаноўлена кампазіцыя Нацыянальнай бібліятэкі, на якую спраекцыянаваны самыя яркія моманты спаборніцтваў. Цырымонія пачалася з выканання гімна Беларусі.

На арэне пачаўся парад сцягоў, атлетаў і ўшанаванне валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў. Беларускі гурт Aura выканаў кампазіцыю «Bright Year, Bright You!».

002_43.jpg

Удзельнікі гульняў зрабілі круг пашаны перад трыбунамі і занялі месца ў цэнтры арэны разам з валанцёрамі. Пляцоўка ў цэнтры стадыёна, як паведамлялася, на час цырымоніі стала танцпляцоўкай. Сцяг Беларусі на «Дынама» пранесла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Мінску Марына Літвінчук.

У гонар 8 тыс. валанцёраў, якія дапамагалі ў правядзенні гульняў, на стадыёне «Дынама» таксама быў дадзены салют.

Падчас спаборніцтваў на II Еўрапейскіх гульнях з 21 па 30 чэрвеня разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя. Беларускія атлеты (221 удзельнік) паказалі адзін з лепшых вынікаў у гісторыі выступаў на буйных міжнародных стартах — 69 медалёў, з іх 24 залатыя.

004_41.jpg


010_40.jpg


018_29.jpg

(крыніца - "Звязда". Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ)

Апублікавана:
Праглядаў:
239
Падзяліцца ў сац.сетках