Прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб падтрымцы і стымуляванні навуковай дзейнасці маладых вучоных НАН Беларусі»

Прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб падтрымцы і стымуляванні навуковай дзейнасці маладых вучоных НАН Беларусі»

19 кастрычніка ў 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб падтрымцы і стымуляванні навуковай дзейнасці маладых вучоных НАН Беларусі».

У рамках прэс-мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя конкурсу НАН Беларусі на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2018 года ў сродках масавай інфармацыі.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, акадэмік А. Кільчэўскі, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі», доктар хімічных навук А. Іванец, начальнік упраўлення прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі А.Гапоненка, прэс-сакратар апарата НАН Беларусі Н.Марцэлава.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 457