Аб перадсвяточным эфіры Белтэлерадыёкампаніі

Аб перадсвяточным эфіры Белтэлерадыёкампаніі

Да 22 снежня тэлепраграмы “Беларусь 1”, “Беларусь 2” і “Беларусь 3” падрыхтавалі для тэлегледачоў паказы пераднавагодніх кіно, тэлеперадач і шоу.
Так, у эфіры тэлепраграмы “Беларусь 1” з'явіцца новая серыя турыстычнага пазнавальнага праекта “Маршрут пабудаваны", дзе будзе прапанавана калядная экскурсія па Мінскаму і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці: гадавальнік сібірскіх хаскі ў пасёлку Глебкавічы, гадавальнік елак у Калодзішчах, касцёл Святога Мацвея ў Раўбічах, старажытны беларускі абрад "Калядныя цары" ў аграгарадку Семежава Капыльскага раёна.
“Беларусь 2” прадэманструе арыгінальныя выпускі праектаў "Хто я?", “Капейка ў капейку”, "Нічога сабе ньюз", "Тэлебарометр" і "Да пабачэння". Гледачы "Беларусь 3" убачаць урачыстую цырымонію падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія – 2018", прэм'ерны паказ спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, найноўшых цыклаў дакументальных фільмаў, прысвечаных Адаму Міцкевічу, тэматычных выпускаў тэлеперадач.
Кінапаказ складуць упадабаныя Навагоднія камедыі і анімацыйныя фільмы для ўсёй сям'і.
Матэрыял прадстаўлены Белтэлерадыёкампаніяй (www.tvr.by)
Апублікавана:
Праглядаў:
655
Галіны дзейнасці: