Адбылася прэзентацыя дзіцячых кніг Міхася Пазнякова

Адбылася прэзентацыя дзіцячых кніг Міхася Пазнякова

У Свіслацкай сярэдняй школе імя А.Р. Чарвякова Пухавіцкага раёна выдавецтва “Народная асвета” арганізавала ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” творчую сустрэчу з Міхасём Пазняковым.

Міхаіл Паўлавіч шмат піша для дарослых, аднак большую частку творчасці ён аддае менавіта ім – юным чытачам. Яго творы ўключаны ў праграмы для дашкольнай і школьнай адукацыі.

Сваё натхненне пісьменнік чэрпае ў сям’і, роднай зямлі, веры ў дабрыню і, зразумела, у сустрэчах з чытачамі.  Нярэдка менавіта дзеці падкідваюць тэмы аўтару.

“Прагулкі па Мінску. Горад, які выбіраюць дзеці”, “Алеська”, “Чорныя буслы”, серыя выданняў “Свет вакол нас” – далёка не поўны пералік кніг, якія прэзентаваў Міхаіл Паўлавіч школьнікам падчас сустрэчы.

Дзеці з задавальненнем падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных кнігах, атрамалі аўтографы аўтара.

Апублікавана:
Праглядаў:
297