Адбылося пасяджэнне журы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Адбылося пасяджэнне журы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Вынікі працы беларускіх кнігавыдаўцоў штогод, пачынаючы з 1960 года, падводзіць Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”.

18 студзеня адбылося пасяджэнне журы конкурсу пад старшынствам рэктара УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” Міхаіла Рыгоравіча Баразны.

На конкурс паступіла 158 выданняў ад 40 арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць.

Па выніках рэйтынгавага галасавання мастацка-экспертнай камісіі на разгляд аўтарытэтнага журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі творчых саюзаў, былі адабраны 68 выданняў.

Пераможцы вызначаны ў 16 намінацыях: галоўнай, тэматычных, спецыяльных і персанальных.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” адбудзецца 8 лютага 2019 года ў рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 311
Галіны дзейнасці: