Адкрыццё выставачнага праекта "Вайна і мір. Вяртанне"

Адкрыццё выставачнага праекта "Вайна і мір. Вяртанне"

26 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта "Вайна і мір. Вяртанне". Праект прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і рэалізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзедавым пры падтрымцы Міністэрства культуры.

Выстаўка аб'яднала прадметы, якія Уладзімір Ліхадзедаў збіраў у розныя гады. Большая іх частка была вывезена з Беларусі і страчана ў часы войнаў. Выстаўка стала часткай праграмы "Вайна І мір. Беларусь памятае", асноўная ідэя якой – стварэнне экспазіцый, якія дэманструюць гістарычны шлях беларускага народа ў жорсткіх войнах з 1812 па 1945 год, а таксама мірны час і сучаснасць.

На выстаўцы таксама прадстаўлены кнігі з серыі “У пошуках страчанага”, якія пабачылі свет у РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.

Вайна і мір_2.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

 

Апублікавана:
Праглядаў:
467