Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца

Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца

2 кастрычніка ў сталічнай краме “Акадэмкніга” адбылося ўрачыстае мерапрыемства: выдатны мастак, майстра акварэльнага жывапісу Вячаслаў Паўлавец прадставіў наведвальнікам альбом сваіх лепшых твораў.

Прэзентацыя была прымеркавана да юбілею мастака, таму падчас сустрэчы прагучала шмат добрых, шчырых слоў.

Павіншаваць акварэліста прыйшлі рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Наталля Крыцкая, рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Вольга Рацэвіч, мастацтвазнаўца Надзея Усава, студэнты, а таксама ўсе тыя, каго не пакідаюць абыякавымі вытанчаныя творы жывапісца.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Апублікавана:
Праглядаў:
438