Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню

Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню

У дзень адкрыцця XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 6 лютага на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню”.. Арганізатар - выдавецтва "Беларусь". У прэзентацыі прымуць удзел складальнік С.Пешын - дырэктар выдавецтва “Беларусь”, а таксама аўтары тэкста Д.Матвейчык і Н.Плавінскі.

Кніга распавядае аб вытоках дзяржаўнасці Беларусі, аб тым складаным гістарычным шляху, які прайшла наша краіна і стала дзяржавай для народа, аб яе значных дасягненнях за гады незалежнасці.

Выданне багата ілюстравана. Тэкст прадстаўлен на беларускай, рускай, англійскай мовах.

У рамках прэзентацыі адбудзецца касцюміраванае шоу. Госці выставы ўбачаць касцюмы розных эпох. Музычнае суправаджэнне імпрэзы – гурт «Стары Ольса».

Апублікавана:
Праглядаў:
747
Галіны дзейнасці: