«Беларусь – Узбекістан: культурныя і гуманітарныя сувязі»

«Беларусь – Узбекістан: культурныя і гуманітарныя сувязі»

Круглы стол на гэту тэму ў рэжыме анлайн прайшоў на пляцоўцы прэс-цэнтра Дома прэсы. Вынікам яго павінны стаць новыя медыйныя і кнігавыдавецкія ініцыятывы і ў Беларусі, і ва Узбекістане.

Удзел у размове з беларускага і ўзбекскага бакоў прынялі: дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Храмы, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота, саветнік па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяр Абідаў, паэт, празаік, драматург Кучкор Наркабіл, празаік, перакладчык Рысалат Хайдарава, саветнік міністра па пытаннях эфектыўнасці духоўна-асветніцкай працы, забеспячэння выканання заканадаўства аб дзяржаўнай мове Рахматула Джурабаевіч Назараў, начальнік аддзела ўпраўлення двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД Фатхула Файзулаевіч Абдурахманаў, празаік, перакладчык Рысалат Хайдарава, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Юлія Алейчанка і іншыя зацікаўленыя асобы.

Гаворка ішла пра здабыткі ў галіне беларуска-ўзбекскіх сувязяў, пра тое, што ўжо здзейснена. Пра памкненні грамадскасці да рэалізацыі новых ініцыятыў. Сярод таго, што варта зрабіць, пагадзіліся ўдзельнікі віртуальнага круглага стала — выданне твораў Алішэра Наваі на ўзбекскай і беларускай мовах у адной кнізе, выпуск спецыяльнага нумара часопіса «Маладосць», прысвечанага сучаснай паэзіі маладых узбекскіх літаратараў, выданне кнігі Кучкора Наркабіла пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі на розных мовах — узбекскай, рускай і беларускай.

Аляксандр Карлюкевіч.

Аляксандр Карлюкевіч

Удзельнікі круглага стала вялі размову пра сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў — Беларусі  і Узбекістана — у 2018 і 2019 гадах, якія стымулявалі і развіццё беларуска-ўзбекскіх гуманітарных адносін.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Апублікавана:
Праглядаў:
424