Беларуска-казахскі круглы стол у Купалаўскім музеі

Беларуска-казахскі круглы стол у Купалаўскім музеі

У межах падрыхтоўкі XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме шэраг разнастайных мерапрыемстваў праходзіць і ў Мінску. У прыватнасці, на пляцоўку Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы запрасілі ўдзельнікаў круглага стала “Беларуска-казахскія літаратурныя адносіны на сучасным этапе”.  

Да размовы далучыліся беларускія літаратары, кожны з якіх зрабіў свой унёсак у развіццё беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў: галоўнага рэдактара часопіса “Нёман” Юлію Алейчанку, дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэта і перакладчыка Алеся Бадака, намесніка дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё Навума Гальпяровіча, галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Уладзіміра Ліпскага, галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Алену Мальчэўскую, паэта, перакладчыка Міколу Мятліцкага, намесніка дырэктара Выдавецкага дома “Звязда” – галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і мастацтва” Аляксея Чароту.

З казахскага боку ў дыскусіях, размове прынялі ўдзел намеснік дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан Альміра Каліева, літаратуратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, прафесар Еўразійскага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва Серык Тахан, пісьменнік, публіцыст Васіль Шупейкін.

Калегам з Беларусі і Казахстана было што абмеркаваць. Развіццё беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе паспрыяла выданню кнігі Абая на беларускай мове, трох кніг Немата Келімбетава, многім і многім публікацыям у беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта "Созвучие".

Апублікавана:
Праглядаў:
797