Блiжэй да рэальнасцi
Самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы падрыхтавала падарунак усiм аматарам фактаў i расследаванняў. На наступным тыднi тэлеканал «Беларусь 3» прадставiць увазе гледачоў адразу чатыры дакументальныя карцiны з папулярнага цыкла «Зваротны адлiк». Пачнецца кiнамарафон фiльмам «Па плане Д. Як пачыналася сакрэтная вайна». Затым дакументалiсты раскажуць аб iнтэрнацыянальным дзiцячым доме ў Iванаве, якi прымаў дзяцей, чые бацькi загiнулi ў краiнах з фашысцкiм рэжымам. У чацвер чакаем стужку знакамiтага рэжысёра Анастасii Мiрашнiчэнкi пра падзеi Першай сусветнай вайны, ну а вечар пятнiцы абавязкова запомнiцца гледачам расповедам пра сабак-дыверсантаў часоў Вялiкай Айчыннай вайны.
WORLDPODIUM.RU
— Ужо ў першы дзень вайны пад Пiнскам быў сфармiраваны партызанскi атрад. Неверагодная кемлiвасць, улiчваючы, што ў Грэцыi такiя атрады з’явiлiся толькi праз дзесяць месяцаў пасля пачатку акупацыi, у Францыi — праз паўтара года. I толькi нядаўна стала вядома, што камандзiр першых партызан — чалавек, якi браў удзел у сакрэтным праекце пад назвай «Праца па лiнii «Д». Аказваецца, партызан пачалi рыхтаваць яшчэ з сярэдзiны 1920-х. Але хто вучыўся пад грыфам «строга сакрэтна»? I чаму школы дыверсантаў знiклi напярэдаднi Вялiкай Айчыннай? Пра гэта мы падрабязна раскажам у карцiне.
2 мая 1915 года ў паўднёвай Польшчы германская армiя прарвала фронт i разгарнула наступленне. Руская армiя стала спешна адступаць. Разам з адступленнем пачаўся масавы зыход мiрнага насельнiцтва. Царскi ўрад прыняў рашэнне аб эвакуацыi. Войскам паступiў загад прымяняць тактыку «выпаленай зямлi»: пры адступленнi разбураць шляхi зносiн, спальваць гарады i вёскi. Шматмiльённы людскi паток хлынуў на ўсход. Гэта была катастрофа, таму што нi ўрад, нi вайскоўцы не былi гатовы да наплыву такой колькасцi людзей…
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СБ «Беларусь сегодня».
WORLDPODIUM.RU
Справа аб партызанах
У аўторак у 17:20 у эфiры «Беларусь 3» пакажуць адну з самых папулярных дакументальных стужак 2011 года, выпушчаных у цыкле «Зваротны адлiк». Фiльм «Па плане Д. Як пачыналася сакрэтная вайна» — гэта гiсторыя аб фармiраваннi першых партызанскiх атрадаў на тэрыторыi Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай, анансуюць аўтары карцiны:— Ужо ў першы дзень вайны пад Пiнскам быў сфармiраваны партызанскi атрад. Неверагодная кемлiвасць, улiчваючы, што ў Грэцыi такiя атрады з’явiлiся толькi праз дзесяць месяцаў пасля пачатку акупацыi, у Францыi — праз паўтара года. I толькi нядаўна стала вядома, што камандзiр першых партызан — чалавек, якi браў удзел у сакрэтным праекце пад назвай «Праца па лiнii «Д». Аказваецца, партызан пачалi рыхтаваць яшчэ з сярэдзiны 1920-х. Але хто вучыўся пад грыфам «строга сакрэтна»? I чаму школы дыверсантаў знiклi напярэдаднi Вялiкай Айчыннай? Пра гэта мы падрабязна раскажам у карцiне.
Дзецi вайны
Дзеянне стужкi «Дзецi Камiнтэрна. Выратаваныя ў Беларусi», якую гледачы ўбачаць у сераду ў 17:45, разгортваецца ў першыя гады вайны. Акцэнт — на падзеi чэрвеня 1941 года, калi атрад з 21 дзiцяцi выехаў з Масквы на адпачынак у санаторый у беларускiм мястэчку Наваельня. У цягнiку складвалiся кампанii: кiтаянка Чы Iн пасябравала з сёстрамi Уластай i Мiрай Рэняк з Чэхаславакii, iтальянка Палет Глюкозiа i карэец Уладзiмiр Марсiн у мiнулым годзе разам адпачывалi ў Пяцiгорску. Рабяты прыехалi ў санаторый, i на наступны дзень пачалася вайна... З Мiнска па дзяцей выехаў аўтобус, але да Наваельнi ён не дабраўся: выбуховая хваля скiнула яго з дарогi i перакулiла. А неўзабаве горад акупiравалi нямецкiя войскi... Як склаўся лёс дзяцей? Усе адказы — толькi на «Беларусь 3».Выпаленая зямля
Пра падзеi Першай сусветнай у сваю чаргу раскажа Анастасiя Мiрашнiчэнка ў фiльме «Тыя, хто бяжыць ад вайны. Беларуская трагедыя», якi пачнецца ў чацвер у 17:45.2 мая 1915 года ў паўднёвай Польшчы германская армiя прарвала фронт i разгарнула наступленне. Руская армiя стала спешна адступаць. Разам з адступленнем пачаўся масавы зыход мiрнага насельнiцтва. Царскi ўрад прыняў рашэнне аб эвакуацыi. Войскам паступiў загад прымяняць тактыку «выпаленай зямлi»: пры адступленнi разбураць шляхi зносiн, спальваць гарады i вёскi. Шматмiльённы людскi паток хлынуў на ўсход. Гэта была катастрофа, таму што нi ўрад, нi вайскоўцы не былi гатовы да наплыву такой колькасцi людзей…
Сабака немцу не таварыш
У пятнiцу рэжысёр Наталля Iванова нагадае гледачам пра тое, што ў Вялiкую Айчынную ў армiю прызывалiся нават сабакi. Часта першы бой быў для iх i апошнiм: спецыяльна навучаных сабак адпраўлялi падрываць фашысцкiя танкi. Ваенныя кiнолагi iшлi ў атаку са сваiмi гадаванцамi, а вярталiся з пустымi павадкамi, i нават самыя загартаваныя пакутлiва перажывалi гэтыя страты... Гiсторыю сабак-дыверсантаў, якiя адзначылiся падчас «рэйкавай вайны» пад Полацкам, гледачам раскажуць у дакументальнай стужцы «Джульбарс i Дзiна». Пачатак у 17:40, не прапусцiце.Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СБ «Беларусь сегодня».
Апублікавана:
11 лiпеня 2021 в 09:16
Праглядаў:
230