Больш за сто лепшых аўтараў нашай краіны прымуць удзел у нацыянальным свяце пісьменства

Больш за сто лепшых аўтараў нашай краіны прымуць удзел у нацыянальным свяце пісьменства

У першую нядзелю верасня па традыцыі збяромся на прыгожай і старажытнай зямлі Капыльшчыны на свята беларускага пісьменства. Перш за ўсё арганізатары звернуць увагу, наколькі багатая на творцаў сама Капыльская зямля, наколькі яна паэтычная і як там гучала на працягу стагоддзяў слова пісьменніка. Алесь Адамовіч, Анатоль Астрэйка, Сцяпан Александровіч, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Адам Русак – выхадцы менавіта адтуль, гэты шэраг можна працягваць, ім будзе адкрыты помнік, вакол высадзяць дрэвы, пра гэта расказала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Наконт літаратурных навінак, якія прадставяць на свяце, гэта адметная серыя кніг, прысвечаная знакамітым людзям Беларусі, пад назвай "Школьная бібліятэка". Створана найперш таму, каб пра сваю спадчыну, гісторыю, класіку ведала маладое пакаленне. Аўтар гэтай серыі – Валерый Чудаў. Праект будзе прэзентаваны на Дні пісьменства і працягнецца далей.

– Літаральна днямі ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" выйшла кніга пра сучасных беларускіх пісьменнікаў, 24 аўтары расказваюць пра сваё дзяцінства, з чаго ўсё пачыналася. Галоўная ідэя гэтага выдання - кнігі як светлячкі, чым іх больш, тым больш вакол святла. У Нацыянальнай бібліятэцы нядаўна адбылася прэзентацыя фаліянта па сумесным праекце Беларусі і Казахстана, цяпер плануецца сумесны дзіцячы выпуск.

Выдавецтва "Чатыры чвэрці" падрыхтавала да Дня пісьменства-2021 свае навінкі. Перш за ўсё гэта выданні Сяргея Трахімёнка, выпушчаныя да юбілею пісьменніка, "Калі хвост віляе сабакам" і "Набеліат". Віктар Праўдзін заінтрыгуе сваёй кнігай "Парыж, Эйфелева вежа i…", якая апісвае нашых сучаснікаў. Больш за сто лепшых аўтараў нашай краіны прымуць удзел у нацыянальным свяце, прыязджайце і вы!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СБ «Беларусь сегодня».

Апублікавана:
Праглядаў:
501