“Чачэрскаму весніку” – 90!

“Чачэрскаму весніку” – 90!

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты “Чачэрскі веснік” з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара.

У віншаванні адзначаецца, што гэта значная падзея як для рэдакцыйнага калектыву, так і для жыхароў раёна, якія сябруюць з выданнем на працягу доўгага часу, бачаць у ім добрага дарадчыка і шчырага суразмоўцу.

“Газета мае сваю багатую гісторыю, традыцыі. Аўтарскаму калектыву ўласцівы адказная грамадзянская пазіцыя, прынцыповасць, вернасць прафесійнаму абавязку. На старонках выдання аб’ектыўна асвятляецца жыццё рэгіёна і яго жыхароў, дзейнасць улады, праца людзей на роднай зямлі. Газета робіць нямала і для захавання духоўнай і культурнай спадчыны радзімы”, – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр пажадаў супрацоўнікам і ўсім сябрам выдання моцнага здароўя, шчасця, новых творчых поспехаў на карысць нашай Беларусі.

Апублікавана:
Праглядаў:
240