Чароўныя казкі ад Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

Чароўныя казкі ад Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

Рэспубліканская акцыя “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям” – добрая нагода пазнаёміць з творчасцю беларускіх літаратараў не толькі юных чытачоў буйных гарадоў, але і невялікіх населеных пунктаў, куды аўтары прыязджаюць з прэзентацыямі сваіх кніг.

Вось і вучні пачатковых класаў Навасельскай сярэдняй школы Мінскага раёна атрымалі магчымасць сустрэцца з вядомай пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. Мерапрыемства арганізавана Выдавецкім домам “Звязда”, дзякуючы яму пабачыла свет не адна “магічная” кніга аўтара.

Кожная такая сустрэча – гэта сапраўднае прадстаўленне. Кацярына Хадасевіч-Лісавая распавядае дзецям пра сваю вучобу ў Чароўнай Акадэміі, адгадвае імёны прысутных, ператвараецца ў Касмічную фею. Нават чароўная палачка ў яе ёсць! Пасля такіх прэзентацый дзеці дакладна ведаюць: цуд існуе, ён побач з намі.


Апублікавана:
Праглядаў:
535