Чытаем разам са «Звяздой»

Чытаем разам са «Звяздой»

1 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснага праекта Выдавецкага дома «Звязда» і ААТ «Белкніга» ─ «Чытаем разам са «Звяздой» на базе крамы «Кнігаполіс» (г. Мінск, вул. Сурганава, 46).

Акцыя прысвечана прапагандзе чытання і папулярызацыі беларускай кнігі. Мэта акцыі – сустрэчы з беларускамі пісьменнікамі ў кнігарні, удзел школьнікаў у прэзентацыі кніг, чытанне імі мастацкіх твораў.

На спецыяльна адведзенай літаратурнай пляцоўцы вучні 8-й мінскай гімназіі атрымалі цудоўную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю вядомага беларускага паэта, лаўрэата літаратурных прэмій Уладзіміра Мазго.

Уладзімір Мінавіч напісаў шмат дзіцячых кніг: «Слоны с Луны», «Прыгоды марахода», «Вавёркі лушчаць зоркі» і іншыя. На сустрэчу ў «Кнігаполіс» паэт прынёс вершы і анаграмы, і юныя чытачы з задавальненнем адгадвалі загадкі і слухалі вершы.

Варта нагадаць, што аўтарамі Выдавецкага дома «Звязда» з’яўляюцца такія вядомыя дзіцячыя пісьменнікі, як Мікола Чарняўскі, Галіна Пшонік, Алена Масла, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Ліпскі, Віктар Ляскоўскі, Алесь Бадак і іншыя. У юных чытачоў будзе магчымасць сустрэцца з імі ў «Кнігаполісе» разам са «звяздоўцамі». Сустрэчы працягваюцца! Рыхтуйце пытанні!

Мазго 1.jpg

Мазго 2.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».  

Апублікавана:
Праглядаў:
12
Падзяліцца ў сац.сетках