Дзяржава клапоціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Дзяржава клапоціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі

I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Мова жэстаў у сферы абароны сацыяльных, культурных і адукацыйных правоў асоб з парушэннем слыху” праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках мерапрыемстваў да Міжнароднага дня інваліда.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч накіраваў прывітальны адрас удзельнікам і гасцям канферэнцыі, у якім адзначыў канструктыўную дзейнасць грамадскіх арганізацый і важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў:

“Нароўні з іншымі, Грамадская арганізацыя “Беларускае таварыства глухіх” выконвае важную місію – інтэграцыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў паўнавартаснае жыццё грамадства, стварае ўмовы для ўсебаковага іх развіцця, а таксама садзейнічае развіццю мовы жэстаў.

Пры непасрэдным удзеле гэтай арганізацыі да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі пастаянна прыцягваецца ўвага органаў дзяржаўнай улады і грамадства нашай краіны”, – гаворыцца ў прывітанні.

Выступаючы на канферэнцыі, начальнік упраўлення электронных СМІ і Інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Уладзімір Рабаволаў адзначыў, што клопат пра інвалідаў – гэта паказчык сталасці і цывілізаванасці нашага грамадства.

Апублікавана:
Праглядаў:
983