Эўрыстычныя заняткі ў прэс-цэнтры Дома прэсы

Эўрыстычныя заняткі ў прэс-цэнтры Дома прэсы

Эўрыстычныя заняткі прайшлі ў прэс-цэнтры Вытворча-выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дом прэсы» для студэнтаў першага курса факультэта журналістыкі БДУ спецыяльнасці “Друкаваныя СМІ” ў межах вучэбнай дысцыпліны “Тэхналогіі інтэрв’ю” (кіраўнік майстар-класа – дацэнт кафедры медыялогіі Т.У.Падаляк).

Намеснік дырэктара Дома прэсы – кіраўнік прэс-цэнтра Фёдар Рамашка расказаў, што ў аснову дзейнасці прэс-цэнтра закладзены прынцыпы свабоднага руху інфармацыі, журналісцкай салідарнасці, плюралізму меркаванняў.

Фёдар Яўгенавіч удакладніў дэталі і падрабязнасці арганізацыі прэс-канферэнцый, брыфінгаў, пасяджэнняў круглых сталоў, прэс-семінараў, прэс-прэзентацый.

Вядучы спецыяліст аддзела прэс-канферэнцый Надзея Бародзіч на канкрэтных прыкладах праілюстравала спецыфіку правядзення прэс-мерапрыемстваў на грамадска-палітычную, сацыяльна-эканамічную, культурную тэматыку.

Эўрыстычныя 1.jpg

Супрацоўнікі прэс-цэнтра выступілі таксама ў ролі галоўных дзейных асоб імправізаванай вучэбнай прэс-канферэнцыі, адказалі на шматлікія пытанні студэнтаў-журфакаўцаў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах факультэта журналістыкі БДУ.

Апублікавана:
Праглядаў:
154