Экалагічная віктарына ад “Юнага натураліста”

Экалагічная віктарына ад “Юнага натураліста”

Як называецца самая вялікая птушка ў Беларусі? Дзе знаходзіцца самае “дзікае” балота ў краіне? Што такое экаслед? Якая лямпачка самая экалагічная?

Ведаеце адказы на гэтыя пытанні? Тады спяшайцеся 5 лютага ў Нацыянальны выставачны комплекс (Мінск, праспект Пераможцаў, 14). У дзень адкрыцця XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу лепшыя эказнаўцы і аматары прыроды атрымаюць прыемныя падарункі ад часопіса “Родная прырода”, а таксама змогуць праверыць, ці правільна яны сартуюць адходы.

Сустракаемся ў 16.30 на дзіцячай пляцоўцы! Тут адбудуцца экалагічная віктарына ад “Юнага натураліста” і майстар-клас “Другое жыццё адходаў”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.