Фактар талентаў

Фактар талентаў

Сёння на «Беларусь 1» адбудзецца доўгачаканая прэм’ера музычнага талент-шоу X-Factor. На працягу некалькіх месяцаў у прайм-тайм выхаднога дня галоўнага тэлеканала краіны разгорнецца маштабнае творчае спаборніцтва. Наватарства праекта ў тым, што музычны складальнік ён будзе спалучаць з элементамі гэтага рэаліці-шоу.

Сёння ў 20:45 Белтэле­радыё­кампанія прадставіць першы сезон сусветна вядомай франшызы. На этапе папярэдніх жывых кастынгаў, якія з аншлагам праходзілі ва ўсіх буйных гарадах і абласных цэнтрах краіны, пакаралі сэрцы прадзюсараў тысячы смелых і яркіх прэтэндэнтаў, але толькі некалькі соцень шчасліўчыкаў атрымалі запрашэнне стаць галоўнымі героямі прэм’ернага праекта, выступіць перад аўтарытэтнымі настаўнікамі, прайсці выпрабаванне трэніровачным лагерам і нарэшце трапіць у адну з зорных каманд. 

У чаканні прэм’еры на афіцыйнай старонцы шоу у Instagram @xfactorbelarus можна бліжэй пазнаёміцца з канкурсантамі і творчай групай праекта, а на YouTube-канале X-FactorBelarus — перагледзець выпускі тэматычных відэадзённікаў з масівам зай­мальнага матэрыялу, які застаўся за кадрам. Дзяліцца эксклюзівам ва ўпадабаным гледачамі фармаце творчая група шоу абяцае на працягу ўсяго прэм’ернага сезона ў інтэрнэце і эфіры тэлеканала «Беларусь 1». 

— Як прыме шоу беларускі глядач? У пэўным сэнсе ён сёння распешчаны і перанасычаны забаўляльным кантэнтам, — цікавімся мы ў адной з вядучых шоу, чароўнай Мар’яны Муранковай.

— Мы спадзяёмся на поспех і ўвагу з боку гледачоў, таму што падобнага праекта ў гісторыі беларускага тэлебачання яшчэ не было, — кажа Мар’яна, не хаваючы хвалявання. — У нашым шоу праявілася столькі сапраўдных, шчырых эмоцый, дзіўных жыццёвых гісторый і перажыванняў! Сыграць такое нельга. Прыемна здзівілі, парадавалі і натхнілі ўсю нашу каманду цудоўныя члены журы, крутыя прафесіяналы. На мой погляд, у іх атрымалася сапраўдная каманда. Якой унутрана напоўненай і адкрытай аказалася Вольга Бузава, сардэчнасцю скарыў Руслан Аляхно, выразнымі і адназначнымі ацэнкамі — Сярога і Сяргей Саседаў. Побач з імі можна толькі вучыцца прафесіяналізму і высокім чалавечым якасцям. Гэта ўрок на ўсё жыццё!

Рэжысёр дзённікаў праекта Вікторыя Касянюк лічыць, што ў X-Factor у Беларусі як талент-шоу ёсць свае асаблівасці:

— Наш праект усё ж такі больш не пра вакальныя здольнасці, ён пра людзей. І ўпершыню за ўсю гісторыю праекта ў ім будуць выкарыстаны элементы рэаліці-шоу. Гледачы ўбачаць і любоўныя трохвугольнікі, і канфлікты паміж блізкімі людзьмі, і спаборніцкія моманты, сапраўдныя слёзы і перажыванні, розныя характары і персанажы. 9 кастрычніка ў нас эфір насычаны і разнастайны, але, напэўна, ён самы добры ў параўнанні з тым, што мы пакажам пасля. Таму што страсці будуць толькі ўзмацняцца. Не хочацца зараз раскрываць усе карты. 9 кастрычніка гледачы ўбачаць прэм’еру працы суддзяў у нашай чацвёрцы. Сярога з Сяргеем Саседавым ужо працавалі на ўкраінскім шоу. Вольга Бузава і Руслан Аляхно ўпершыню паспрабавалі сябе ў гэтай якасці і выдатна з пастаўленай задачай справіліся. 

— Нашы перадкастынгі расцягнуліся амаль на два гады, — кажа выканаўчы прадзюсар праекта X-фактар у Беларусі Вольга Шлягер. — Да нас прыйшло больш за тры тысячы патэнцыяльных удзельнікаў. Толькі над першай часткай праекта працавалі 200 супрацоўнікаў. Цяпер мы выходзім на фінішную прамую.

— Ці прыходзілі на шоу фрыкі?

— Куды ж без іх. Таленавітыя людзі і вар’яты — гэта неад’емная частка любога сучаснага музычнага праекта. Яны — сапраўдная разыначка шоу, але я лічу, што мы нікога не крыўдзілі, да ўсіх ставіліся з душой.

— Вольга Уладзіміраўна, як вы ацэньваеце працу журы?

— Здавалася, што немагчыма сумясціць у адной камандзе такіх розных людзей, але аказалася наадварот. Яны настолькі прафесійна ўсё робяць, з такой самааддачай пагрузіліся ў тое, што адбываецца, што гэта не можа не выклікаць захаплення. Сярога і Сяргей Саседаў — мацёрыя настаўнікі праекта. У Вольгі Бузавай і Руслана Аляхно — дэбют у гэтай якасці. Але ўсе яны сапраўдныя прафесіяналы і працуюць цудоўна. Здымкі праходзілі па 14 гадзін у дзень, і мы ні разу ні ад каго не чулі ніякіх капрызаў, яны проста малайцы. Хацела б падзякаваць усім членам журы.

Паводле слоў Вольгі Шлягер, цяпер творчая група праекта актыўна рыхтуецца да прамых эфіраў, якія пачнуцца на «Беларусь 1» з 20 лістапада.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах “СБ. Беларусь сегодня”
Апублікавана:
Праглядаў:
365