Газета “Ляхавіцкі веснік” адзначае 75-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара

Газета “Ляхавіцкі веснік” адзначае 75-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара

24 кастрычніка адзначае юбілей Ляхавіцкая  раённая газета “Ляхавіцкі веснік”.

Першы нумар раённай газеты “Совецкі патрыёт” выйшаў 24 кастрычніка 1943 года. З 5 мая 1962 года раёнка выдавалася пад назвай “Будаўнік камунізму”, з 1 студзеня 1991 года перайменавана ў “Ляхавіцкі веснік”. Заснавальнікі газеты – Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Ляхавіцкі раённы Савет дэпутатаў.

“Ляхавіцкі веснік” шмат разоў перамагаў у Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ “Залатая Ліцера”, абласным спаборніцтве сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет.

Віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“Сёння, калі выразна вызначыўся вобраз маладой, суверэннай Беларусі, “Ляхавіцкі веснік”, як і раней, застаецца разам са сваімі чытачамі. Газета вядзе з імі шчырую размову не толькі пра надзённае, але і пра заўтрашні дзень роднага краю, спрыяе захаванню духоўнай спадчыны, умацаванню сям’і, ушаноўвае руплівых працаўнікоў, падтрымлівае маладыя таленты”, - гаворыцца ў віншаванні.

За плённую працу па інфармаванню насельніцтва, усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна і ў сувязі з 75-годдзем з дня выхад
у ў свет першага нумара газеты калектыў установы “Рэдакцыя раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 319
Галіны дзейнасці: