Газеце “Радзіма” – 90!

Газеце “Радзіма” – 90!

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты “Радзіма”з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты.

“За час свайго існавання ваша выданне стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна, сведкам і непасрэдным удзельнікам важнейшых падзей, якія адбываліся ў краіне, годна вытрымала ўсе выпрабаванні і сёння ўпэнена крочыць у будучыню.

Дзякуючы прафесійнай працы рэдакцыйнага калектыву, газета ўсебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё раёна, дапамагае органам мясцовай улады ў вырашэнні надзённых праблем людзей, павышэнні іх дабрабыту, прымнажэнні духоўнай скарбніцы Глусчыны”, – гаворыцца ў віншаванні.

Ігар Луцкі выказаў упэўненасць, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя, адданасць сваёй журналісцкай справе і надалей будуць тым падмуркам, які паспрыяе захаванню аўтарытэту выдання, яго трывалай сувязі з чытачамі, дазволіць не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам.

Міністр пажадаў работнікам рэдакцыі моцнага здароўя, творчага натхнення і плённай працы на карысць нашай беларускай дзяржавы.

Апублікавана:
Праглядаў:
239