Год Уладзіміра Караткевіча. Успамінае Вячаслаў Рагойша…

Год Уладзіміра Караткевіча. Успамінае Вячаслаў Рагойша…

Сярод навінак, якія рыхтуюцца да выдання ў айчынных выдавецтвах і звязаны з 90-годдзем з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча – кнігі і «Мастацкай літаратуры», і «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі», і іншых выдавецтваў краіны.

У энцыклапедычным выдавецтве праз некаторы час убачыць свет аднатомная персанальная энцыклапедыя «Уладзімір Караткевіч», якая пад адной вокладкай прадставіць чытачу больш за тысячу артыкулаў пра розныя творы пісьменніка, адрасы, дзе ён жыў і працаваў, пра сяброў Уладзіміра Караткевіча, яго крытыкаў, пра перакладчыкаў паэзіі і прозы У.Караткевіча на розныя мовы народаў свету.

«Мастацкая літаратура» працуе над падрыхтоўкай да выдання публіцыстычнай, гісторыка-літаратурнай кнігі эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вячаслава Пятровіча Рагойшы «Дзесяць сагаў». Рэльефным героем кожнага эсэ паўстае класік беларускай літаратуры, аўтар легендарнага рамана «Каласы пад сярпом тваім». 

Вячаслаў Рагойша быў блізка знаёмы з Караткевічам, яго асяроддзем, таму і ўспаміны падаюцца жывымі, пераканаўча праўдзівымі, напоўненымі святлом, дабрынёй, піетэтам у адносінах да Уладзіміра Сямёнавіча. «Дзесяць сагаў» – яшчэ адна цаглінка ў трывалы падмурак дома памяці «Уладзімір Караткевіч».

Крыніца - sozvuchie.by.

Апублікавана:
Праглядаў:
29
Падзяліцца ў сац.сетках