«Голасу Касцюкоўшчыны» – 90!

«Голасу Касцюкоўшчыны» – 90!

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» і ветэранаў журналістыкі з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

«За час існавання газета змагла знайсці і ўтрымаць сваіх чытачоў, стаць не толькі кампетэнтнай крыніцай інфармацыі, але і сапраўдным сябрам, памочнікам у вырашэнні штодзённых праблем», – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр падкрэсліў, што выданне карыстаецца павагай і любоўю адданых чытачоў, бо знаходзіцца на вастрыні жыцця. Дзякуючы зладжанай працы творчага калектыву публікацыі заўсёды актуальныя, цікавыя і разнастайныя. «Голас Касцюкоўшчыны» садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных сацыяльна-эканамічных задач, доўгія гады застаецца надзейным дарадчыкам для жыхароў раёна. Выданне на сваіх старонках асвятляе дзяржаўную палітыку, эканоміку і сацыяльную сферу краіны.

Уладзімір Пярцоў пажадаў супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі, каб любімая праца прыносіла толькі задавальненне, а для новых праектаў і здзяйсненняў заўсёды хапала энергіі і сіл, а таксама адзінства, моцнага здароўя, натхнення, аптымізму, плённай працы на карысць нашай Радзімы.

Апублікавана:
Праглядаў:
198