Ігар Дадон: Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў фарміраванне іміджу Беларусі за мяжой

Ігар Дадон: Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў фарміраванне іміджу Беларусі за мяжой

II Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў папулярызацыю Беларусі і фарміраванне іміджу краіны за мяжой. Такое меркаванне ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" выказаў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.

"Мне ўдалося не толькі паўдзельнічаць у афіцыйным адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў, але і пабываць у Вёсцы спартсменаў. Відаць, што ўсё зроблена на высокім узроўні. З пункту гледжання іміджу і прасоўвання Беларусі за мяжой, думаю, II Еўрапейскія гульні - гэта вельмі эфектыўная інвестыцыя. У будучыні ў краіне будзе больш турыстаў. Я ўпэўнены, што гэта выгаднае мерапрыемства з пункту гледжання аддачы, якую вы атрымаеце цяпер і ў будучыні. Хацеў бы ў будучыні правесці такое мерапрыемства ў сябе", - сказаў Ігар Дадон.

Паводле яго слоў, з 2015 года ён ужо шмат разоў наведаў Беларусь, атрымалася пабываць на прамысловых і сельгаспрадпрыемствах. "Я бачу, што ёсць стабільнасць, што людзі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, што ёсць працоўныя месцы. Я ўбачыў добрую інфраструктуру ў населеных пунктах, не толькі ў гарадах. Усё, што адбываецца ў Беларусі, для Малдовы, ды і, думаю, для іншых краін, - гэта добры прыклад", - сказаў на заканчэнне Ігар Дадон.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 015