Янез Качыянчыч: Беларусь выдатна правяла Еўрапейскія гульні

Янез Качыянчыч: Беларусь выдатна правяла Еўрапейскія гульні

Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янез Качыянчыч адзначыў вялікую работу, якую правёў беларускі бок. "Гэтыя гульні праведзены цудоўна, яны з'яўляюцца добрай асновай для правядзення наступных", - сказаў Янез Качыянчыч. Ён падкрэсліў, што Еўрапейскія гульні захоўваюць чысціню ад допінгу і павіншаваў з гэтым усе краіны-ўдзельніцы і арганізатараў.

Падтрымаў прэзідэнта ЕАК старшыня каардынацыйнай камісіі ЕАК па Еўрапейскіх гульнях у Мінску Спірас Капралас, падкрэсліўшы, што "II Еўрапейскія гульні перасягнулі ўсе чаканні". Ён сказаў, што спартсмены, спартыўныя федэрацыі і алімпійскія камітэты добра адзываліся аб умовах пражывання, транспартных перавозках, далі высокую ацэнку спартыўным аб'ектам.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 003