Хто з сучасных беларускіх аўтараў найбольш папулярны сёння

Хто з сучасных беларускіх аўтараў найбольш папулярны сёння

Сярод кніг беларускай вытворчасці ў студзені – верасні 2020 года ў 101 кнігарні “Белкнігі” найчасцей набывалі раман Наталлі Батраковай «Бесконечность любви, бесконечность печали» (другая кніга) – прадалі 399 экзэмпляраў. На другім месцы – беларускі пераклад рамана Дж.Роўлінг “Гары Потэр і філасоўскі камень”. Продаж склаў 333 экзэмпляры.

Па традыцыі ў шэрагу лідараў – добра вядомыя «Золотые правила народной культуры» А.Катовіч, І.Крука, кніга, якая выдадзена выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”. Заўважым, што гэты зборнік мае больш за дзесяць выданняў. І ў гісторыі сучаснага кнігавыданняя Беларусі – адзін з самых паспяховых праектаў. На чацвёртым месцы – раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” (прададзена 253 экзэмпляры; выдавец – «Попурри»). Пятае месца заняў «Букварь для дошкольников» выдавецтва “Аверсэв”. Кнігагандляры прадалі 247 экзэмпляраў.

Калі гаварыць пра Наталлю Батракову, то зараз у “Белкнізе” рэалізоўваюцца (і знаходзяцца ў сотні выданняў, якія карыстаюцца найбольшым попытам) пяць кніг папулярнай пісьменніцы. На 17-м месцы – «Бесконечность любви, бесконечность печали» (другая частка рамана). «Миг бесконечности» (другая кніга) –  на 31-м месцы –прададзена 102 асобнікі. На 34-м – «Миг бесконечности» (першая кніга – прададзена 100 экзэмпляраў). Першая кніга рамана “Территория души” прададзена ў колькасці 70 асобнікаў. “Икселент” – выдавецтва, якое займаецца папулярызацыяй творчасці празаіка Наталлі Батраковай.

Крыніца - sozvuchie.by.

Апублікавана:
Праглядаў:
163