Кнігарня “Веды” адзначае 50-годдзе

Кнігарня “Веды” адзначае 50-годдзе

50 гадоў назад у горадзе Мінску па вуліцы Карла Маркса, 36 адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў кнігарня “Веды”.

Сёння – гэта больш за 22 000 найменняў кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі: юрыдычная літаратура, літаратура ў галіне грамадскіх навук, эканомікі, філалогіі, мастацтва, мастацкая літаратура, літаратура па маркетынгу, менеджменту, паліталогіі, псіхалогіі, прыкладных навуках, гісторыі, канцтавары, а таксама бланачная прадукцыя (журналы па ахове працы і тэхніцы бяспекі, журналы па справаводству) і шмат іншага. У магазіне знаходзіцца вялікі букіністычны аддзел.

Павіншаваць калектыў магазіна з юбілеем прыйшлі намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, Генеральны дырэктар тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» Ігар Луцкі, кіраўнікі рэспубліканскіх выдавецтваў і паліграфічных прадпрыемстваў, а таксама Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Чысты голас».
Апублікавана:
Праглядаў:
1 129
Галіны дзейнасці: