Конкурс біяграфічных твораў, прысвечаных беларускім пісьменнікам XIX стагоддзя

Конкурс біяграфічных твораў, прысвечаных беларускім пісьменнікам XIX стагоддзя

Завяршыўся прыём заявак на ІІ тур конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя. Нагадваем, што конкурс (і ў гэтым яго незвычайнасць) праводзіцца пад патранатам арганізатараў – кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ і рэдакцыі часопіса «Маладосць»: 

у адказ на заяўку кожны ўдзельнік атрымаў “ключы” – спіс крыніц у дапамогу;

часопіс “Маладосць”  у кожным нумары лета і восені, пакуль доўжыцца конкурс, друкуе артыкулы пад рубрыкай “У падтрымку…”; 

кожны ўдзельнік конкурсу мае права звяртацца да арганізатараў па любую дапамогу, якая можа яму спатрэбіцца – ад кансультацыі да папярэдняга прачытання твора.

ІІ тур конкурсу сабраў 32 заяўкі, імі ахоплены ўвесь спіс (12 імёнаў) пісьменнікаў – герояў будучых твораў.

Узрост Удзельнікаў конкурсу – ад 14 да 61 года, сярод іх адна школьніца, адзін аспірант, адна маладая мама, прадстаўнікі навукова-даследчыцкай, культурнай і сацыяльнай сфер, перакладчыкі, журналісты і рэдактары друкаваных СМІ і інтэрнет-рэсурсаў, пераважная большасць – выкладчыкі і студэнты (будучыя філолагі, гісторыкі і юрыст).

Праца ўдзельнікаў конкурсу па стварэнні мастацкіх біяграфій любімых пісьменнікаў працягнецца да 31 кастрычніка. 

Апублікавана:
Праглядаў:
1 008
Краіны:
Падзея: