Круглы стол «Беларусь – Узбекістан: культурныя і гуманітарныя сувязі» праходзіць у Доме прэсы

Круглы стол «Беларусь – Узбекістан: культурныя і гуманітарныя сувязі» праходзіць у Доме прэсы

Сярод яго ўдзельнікаў — дырэктар-галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, саветнік па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяр Абідаў, старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана Сіражыдзін Саід, саветнік Міністра замежных спраў Узбекістана па пытаннях павышэння эфектыўнасці духоўна-асветніцкай работы, забяспячэння выканання заканадаўства аб дзяржаўнай мове Назараў Рахматула Джурабаевіч, начальнік аддзела упраўлення двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД МЗС Узбекістана Абдурахманаў Фатхула Файзулаевіч, дырэктар дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Храмы, пісьменнік Наркабіл Кучкор, празаік і перакладчык Рысалат Хайдарава, а таксама намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота.

Падчас круглага стала будуць абмяркоўвацца некалькі тэм. Сярод іх — роля культуры ў захаванні ўзаемаразумення і братэрскага суіснавання народаў Беларусі і Узбекістана. Суразмоўцы таксама абмяркуюць удзел узбекскіх пісьменнікаў у беларускіх круглых сталах «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства, і штогадовых Міжнародных сімпозіумах літаратараў «Пісьменнік і час» як аднаго са спосабаў наладжвання культурнага супрацоўніцтва. Удзельнікі сустрэчы пагавораць на тэму рэалій і перспектыў беларуска-ўзбекскіх літаратурных кантактаў і ролі ў іх мастацкага перакладу. Асобная ўвага будзе ўдзелена гісторыі літаратурнага сяброўства Беларусі і Узбекістана праз асобу Якуба Коласа і сучасным літаратурна-мастацкім выданням абедзвюх краін.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Апублікавана:
Праглядаў:
343