“Літаратурная прастора Брэстчыны”

“Літаратурная прастора Брэстчыны”

Прэзентацыя анталогіі “Літаратурная прастора Брэстчыны” адбылася ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. Упершыню пад адной вокладкай сабраны творы ўсіх членаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – амаль 60 імёнаў!

“Зборнік выйшаў у рэдакцыі абласной газеты “Заря” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Складальнікам выступіў Анатоль Бензярук” – паведаміла старшыня абласнога аддзялення СПБ Тяццяна Дземідовіч.

Літаратурная прастора Брэстчыны штогод узбагачаецца цікавымі ды арыгінальнымі творамі і аб’ядноўвае розныя пакаленні літаратараў: убачылі свет даведнік “Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі”, альманах “Берасцейская скарбніца” і кніга “Адкрыццё-2018”.

Па матэрыялах газеты "Літаратура і мастацтва".
Апублікавана:
Праглядаў:
308