“Маладосць” стварае “дзіцячы” нумар

“Маладосць” стварае “дзіцячы” нумар

Часопіс “Маладосць” даўно хацеў стварыць “дзіцячы” нумар, у які ўвайшлі б… Не, не дзіцячыя вершы або “казкі для чытання нанач” (хаця і яны таксама, чаму б і не), а ўсё тое, што закранае, уздымае, узварушвае, зрушвае, пракладае: пытанні-праблемы-задачы-шляхі, звязаныя з выхаваннем новага пакалення. З выхаваннем, у першую чаргу, эстэтычным, грамадзянскім, маральным, эмацыйным, духоўным, літаратурным.

Што патрабуецца / прымаецца на разгляд / будзе сустрэта прыхільна / з удзячнасцю прынята ў друк:

  • яркія, вострыя, “паваротныя” артыкулы тых, хто ведае, што піша;
  • гутаркі з тымі, каму ёсць што сказаць;
  • аўтарытэтныя меркаванні па актуальных пытаннях, выказаныя ў форме невялікіх эсэ;
  • развагі, назіранні, прапановы, парады — усё, што сапраўды мае карысць;
  • мастацкія творы “на тэму”.

Рэдакцыя хоча бачыць аўтарамі гэтага выпуска:

  • настаўнікаў з вялікай літары;
  • сапраўдных псіхолагаў;
  • свяшчэннікаў;
  • бацькоў, бабуль, дзядуль;
  • дзяцей, якім ёсць што сказаць дарослым;
  • празаікаў і паэтаў.

“Дзіцячы” нумар “Маладосці” запланаваны на першае паўгоддзе 2021 года.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».

Апублікавана:
Праглядаў:
362