Мінскія дзіцячыя бібліятэкі рыхтуюцца да кніжнай выставы

Мінскія дзіцячыя бібліятэкі рыхтуюцца да кніжнай выставы

З 5 па 9 лютага ў Мінску адбудзецца XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У праграме запланаваны прэзентацыі выдавецтваў і новых выданняў, сустрэчы з пісьменнікамі, паседжанні круглых сталоў. Шмат мерапрыемстваў адбудзецца па-за межамі месца правядзення кірмашу: у кніжных крамах, музеях, бібліятэках ды іншых пляцоўках.

Так, ва ўсіх дзіцячых бібліятэках Мінска пройдзе кніжная выстава «Беларуская дзіцячая кніга», у дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В.Віткі плануюцца тэатралізаваныя паказы лялечнага тэатра «Пацешка». На перыяд правядзення выставы-кірмашу ў бібліятэках запланаваны таксама творчыя мерапрыемствы па старонках беларускіх кніг з удзелам дзіцячых пісьменнікаў.

Крыніца: ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска»

Апублікавана:
Праглядаў:
333