Надзённыя пытанні выдавецкай справы

Надзённыя пытанні выдавецкай справы

Па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь 24-25 кастрычніка 2019 года на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул.Кальварыйская, 9, аўдыторыя 308) адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы».

Праграмай форуму прадугледжаны экспертныя пасяджэнні, дыскусійныя пляцоўкі, лекцыя-візуалізацыя, выставы, інтэрактыўныя экскурсіі і інш.

Ганаровы госць канферэнцыі – кафедра журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У.Г.Караленкі.

Прыемна адзначыць, што пытанні выдавецкай справы і сёння не абыякавыя для моладзі. Прычым яе цікавяць не толькі гісторыя, але і перспектыўныя накірункі развіцця гэтай галіны.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах факультэта журналістыкі БДУ.

Апублікавана:
Праглядаў:
295