Насустрач перамозе: праект да 75-годдзя вызвалення Беларусі

Насустрач перамозе: праект да 75-годдзя вызвалення Беларусі

3 мая а 15-й гадзіне ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі  пройдзе адкрыццё праекта «Насустрач перамозе», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні значнай юбілейнай даты праект арганізоўвае Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (НАРБ).

Наведвальнікаў чакаюць кніжная і мастацкая экспазіцыі, якія адлюстроўваюсь подвіг і ахвяру беларускіх партызанаў і мясцовых жыхароў на шляху да мірнага жыцця.

У кніжную экспазіцыю «Лясная песня» ўвайшлі навукова-папулярныя, літаратурна-мастацкія выданні, выяўленчыя матэрыялы і дзённікі брыгад з фондаў НАРБ і НББ. На выстаўцы прадстаўлены таксама ўспаміны і артыкулы ветэранаў партызанскага руху і вядомых дзяржаўных дзеячаў БССР. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ролі вызваленчага руху беларускага народа ў перамозе над фашызмам, захаванню памяці аб паўсядзённым жыцці і баявых буднях партызан Беларусі.

Наведвальнікаў чакаюць баявыя лісткі, карты баявых дзеянняў, планы мясцовасцяў, замалёўкі ў розных тэхніках (графічныя, акварэльныя), ілюстрацыі да артыкулаў з дзённікаў брыгад – мастацкі апрацаваныя матэрыялы з фондаў НАРБ, якія ілюструюць памкненні і здольнасці ўдзельнікаў вайны – партызан, мірных жыхароў. 

Апублікавана:
Праглядаў:
673