Навінкі лета ад «Мастацкай літаратуры»

Навінкі лета ад «Мастацкай літаратуры»

Людміла Рублеўская. Лясная гісторыя. 25 апавяданняў пра прыроду

Лесная история 25 апавяданняў

Беларуская прырода ва ўсе часы натхняла пісьменнікаў на стварэнне адметных мастацкіх твораў. У гэтым пераконвае і зборнік «Лясная гісторыя», у які ўвайшлі 25 апавяданняў вядомых айчынных празаікаў: Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Міхася Стральцова, Івана Навуменкі, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Сіпакова і іншых майстроў слова.

Дзмітрый Пятровіч. Джэк. Аповесці, апавяданні, эсэ

Дз

У зборнік увайшлі лепшыя празаічныя творы беларускага пісьменніка Дзмітрыя Пятровіча (1971 – 2020).

Дзмітрый Пятровіч нарадзіўся 29 красавіка 1971 года ў г.Заслаўе Мінскай вобласці. Скончыў музычна-педагагічны факультэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэтаімя імя М.Танка, потым магістратуру. Шмат гадоў настаўнічаў. Працаваў у газеце «Звязда» і выдавецтве «Мастацкая літаратура».

У 2010 годзе ўбачыў свет зборнік паэзіі «Белая квецень кахання», праз два гады – кніга прозы «Белая Жанчына», адзначаная Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты Купідон» (2-е месца на конкурсе «Лепшы твор 2012 года»), у 2013 г. – другое, дапоўненае выданне гэтага зборніка. Зборнік вершаў «Адзіноты пажоўклыя дні» выйшаў у 2014г., кніга прозы «Анёлы» – у 2015 г. Аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў (у тым ліку на свае вершы).

Васіль Вітка. Шчыгол-флейтыст. Вершы. Серыя «Жывая класіка дзецям»

vitka21

Першы зборнік вершаў Васіля Віткі выйшаў у Маскве ў 1944 годзе. Называўся ён «Гартаванне». Затым былі кнігі паэзіі «Поўдзень», «Вернасць», «Ружа і штык», «Паверка», «Беларуская калыханка», «Праводзіны лета» і іншыя. Ну і, вядома ж, шматлікія кнігі для дзяцей: «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Дударык», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Хто памагае сонцу», «Мы будуем метро», «Мінскія балады», «Казкі і краскі»…

У 1972 годзе за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка» Васілю Вітку была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. А яшчэ паэт быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Андэрсена і занесены ў спіс вялікага дацкага казачніка – спіс, які ўключае лепшых казачнікаў усіх краін і народаў. І ўсё ж, несумненна, самай вялікай узнагародай для яго была любоў і захапленне яго творчасцю юных чытачоў, якія яго лічылі сваім – чалавекам, якому верыш, якому давяраеш, з якім цікава і весела.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва  «Мастацкая літаратура».

Апублікавана:
Праглядаў:
208