Новы літклуб з азербайджанскім акцэнтам

Новы літклуб з азербайджанскім акцэнтам

Дзякуючы студэнту з Азербайджана Магамету Гаджыеву, вершы якога ў перакладзе на беларускую мову друкаваліся ў часопісе “Маладосць”, 11 лістапада названы часопiс са сваімі сябрамі/аўтарамі завітаў у альма-матэр паэта — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Мерапрыемства, на якое былі запрошаны “маладосцеўцы”, з’яўлялася, па сутнасці, адкрыццём універсітэцкага літаратурнага клуба. Вельмі паказальна і радасна, што менавіта гэтаму літаратурнаму моладзеваму выданню даверылі такую важную місію — прысутнічаць пры пачатку гісторыі.

Маладыя паэты Дар’я Вячэрка, Цімур Буйко, Аксана Ючкавіч і намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” Дзмітрый Шулюк прачыталі студэнтам свае вершы, расказалі і пра сябе, і пра творчасць, і пра часопіс. Наступнымі выступілі з творамі самі студэнты, удзельнікі клуба. Напрыканцы Магамет Гаджыеў зачытаў адзін з надрукаваных у “Маладосці” вершаў на азербайджанскай мове. Гэта было неспадзявана, гэта было цудоўна.

Перад развітаннем, на падставе пачутага, “маладосцеўцы” далі некалькі парад маладым творцам і пажадалі ім прайсці гэты шлях — ад пачаткоўцаў да ўпэўненых аўтараў, чые вершы друкуе сама “Маладосць”.

БГЭУ.jpg

БГЭУ 1.jpg

БГЭУ 4.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса “Маладосць”.

Апублікавана:
Праглядаў:
388