Паэтычнае выданне “Пад небам Рагнеды” выйшла ў выдавецтве “Беларусь”
“Пад небам Рагнеды” – адзінаццатае па ліку паэтычнае выданне паэтэсы, перакладчыцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Святланы Быкавай.
У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў розныя гады творчасці. Тэматычная палітра твораў, прадстаўленых у зборніку, разнастайная – ад грамадзянскай і пейзажнай лірыкі да філасофска-псіхалагічных вершаў і гумару.
Выпуск літаратурна-мастацкага выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Апублікавана:
11 красавiка 2019 в 10:36
Праглядаў:
371