Правапіс у дзеянні: правапісны маніторынг медыя

Правапіс у дзеянні: правапісны маніторынг медыя

Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі праводзіць маніторынг беларускамоўных медыя паводле рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Прафесар Віктар Іўчанкаў ў часопісе “Роднае слова” з чэрвеньскага нумара заснаваў рубрыку “Правапіс у дзеянні”, мэта якой - на канкрэтных прыкладах паказаць дзейснасць закона і развіць эмпірычную базу прымянення правіл. Гэта сумесны праект з філіялам кафедры на базе РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”», у склад якога ўваходзіць часопіс.  Будуць прааналізаваны рэспубліканскія і рэгіянальныя выданні.

RS Vokladka 2020 6 Страница 1

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, уведзены ў дзеянне 10 гадоў таму, кансалідаваў грамадства, і, як паказала жыццё, стаў моцным падмуркам суверэнітэту краіны.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах факультэта журналістыкі БДУ.

Апублікавана:
Праглядаў:
603