Прэзентацыя кнігі «Здані Гарадніцы» Ягора Конева

Прэзентацыя кнігі «Здані Гарадніцы» Ягора Конева

Выдавецкі дом «Звязда» запрашае ўсіх у Нацыянальны выставачны комплекс (Мінск, праспект Пераможцаў, 14) на прэзентацыю кнігі «Здані Гарадніцы» Ягора Конева, якая адбудзецца ў нядзелю 9 лютага з 11 да 12 гадзін у рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

У прысутных будзе магчымасць набыць кнігу па коштах, ніжэйшых, чым у крамах, і атрымаць на памяць аўтограф ад аўтара.

Кнігу складаюць гісторыка-прыгодніцкія аповесці «Смаргонскі настаўнік і вучань», «Нямігі берагі» і «Здані Гарадніцы». Дзеянне твораў звязана з векапомнымі падзеямі беларускай мінуўшчыны ў перыяд з дзясятага па дваццатае стагоддзі. Герояў напаткаюць незвычайныя прыгоды і суровыя выпрабаванні. У самых безнадзейных сітуацыях і неспрыяльных умовах галоўныя персанажы зробяць свой маральны выбар на карысць кахання, дабрыні, справядлівасці...

Аповесць «Вандроўныя былі» склалі мініяцюры, навеяныя ўражаннямі ад здарэнняў у час падарожжаў па розных кутках Беларусі ды за яе межамі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Апублікавана:
Праглядаў:
496