Прэзентацыя серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” прайшла ў кнігарні “Дружба”

Прэзентацыя серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” прайшла ў кнігарні “Дружба”

Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі 1 красавіка 2019 г. у кнігарні ААТ “Белкніга” “Дружба” адбылася прэзентацыя кніг серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” у перакладзе на беларускую мову.

Першая кніга серыі народнага пісьменніка Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі “Ранішні вецер у акне” пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” у 2016 годзе. Над перакладамі працаваў вядомы беларускі пісьменнік і перакладчык Віктар Гардзей.

Другая кніга серыі “Начныя птушкі” народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Пераклаў вершы на беларускую мову лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі.

Рыхтуецца да выхаду трэцяя кніга – зборнік “Карэнні сілу берагуць”, у якім будуць прадстаўлены вершы аўтараў з Башкартастана, Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі, Калмыкіі, Марый Эл, Татарстана, Чачні і Чувашыі.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел вядомыя беларускія літаратары, а таксама мінскія школьнікі, якія чыталі вершы расійскіх паэтаў, пераствораныя па-беларуску.

Вёў прэзентацыю галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп.

 

Апублікавана:
Праглядаў:
405