Радыёстанцыя "Минская волна" 15 гадоў у эфіры

Радыёстанцыя "Минская волна" 15 гадоў у эфіры

Радыёстанцыя "Минская волна" пачала вяшчанне 4 верасня 2004 года. За гэты час станцыя здолела замацаваць за сабой статус лідэра FM-вяшчання ў цэнтральным рэгіёне краіны. Сёння МВ-радыё - гэта больш за 3.5 млн. патэнцыйных радыёслухачоў штодня. Станцыя працуе ў FM-дыяпазоне на частаце 97,4 у Мінску, Лагойску, Смалявічах, у Дзяржынску і Жодзіне; 105,3 - у Салігорску, Слуцку, Любані; 102,4 - у Мядзелі; 107,4 - у Маладзечне, Вілейцы, Валожыне; 104,8 - у Капылі, Стоўбцах, Нясвіжы, Клецку, Баранавічах; 105,5- ў Беразіно, Чэрвені; 105,6- ў Старых Дарогах; 102, 6 - у Крупках; 104,2- ў Барысаве.

Міністэрства інфармацыі віншуе калектыў радыёстанцыі, жадае творчых поспехаў, развіцця, шчасця і дабрабыту.

Апублікавана:
Праглядаў:
484