Шляхамі экспедыцыі

Шляхамі экспедыцыі

26 гадоў таму экспедыцыя прайшла па сваім першым маршруце. Арганiзатары яе задумалi сабраць невялiкую групу энтузiястаў, каб з лампадаю, у якой гарэў Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, i з цудатворным Загор'е-Сталовiцкiм абразом пабываць у розных гiстарычных мясцiнах Беларусi. Пабываць не толькi дзеля таго, каб сустрэцца з жыхарамi i пачуць ад iх расповеды пра свой край, але i падзялiцца з аўдыторыяй сваiмi ведамi. У склад экспедыцыi ўвайшлi вядомыя гiсторыкi, пiсьменнiкi, дзеячы мастацтва, вучоныя тэолагi i святары.

экс 1.jpg

Такi склад, такая ж мэта экспедыцыi захоўваецца на працягу 26 гадоў. За гэты час сотнi энтузiястаў працавалi ў складзе экспедыцыi. Агульны маршрут – больш за 30 тысяч кiламетраў. Праведзена шмат навукова-творчых канферэнцый у гарадах i вёсках, асвячоны Благадатным агнём сотнi пахаванняў абаронцаў Радзiмы, пасаджаны сады сумеснай малiтвы. Больш за тры мiльёны чалавек прайшлi ў супольным Хрэсным ходзе з лампадаю, у якой гарыць Благадатны агонь.

экс 3.jpg

28 жніўня XXVI Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» адправілася ў пяцідзённы шлях ад сцен Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Тут прагучала слова на дарогу — благаслаўленне ад Мітрапаліта Паўла і вітанне ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

 экс 4.jpg

 

Пухавіцкі раён — першы прыпынак на маршруце экспедыцыі

На цэнтральнай плошчы шматлюдна. Вернікі мясцовага праваслаўнага храма трымаюць у руках святочныя харугвы. Адсюль хрэсным ходам усе разам рушылі да царквы, дзе адбылося сумеснае набажэнства.

пух. р 1.jpg

Гэты край — малая радзіма многіх вядомых дзеячоў навукі і культуры, шмат гераічных падзей памятае гэта зямля. 

пух. р 2.jpg

Удзельнікам экспедыцыі пашанцавала пабываць у залах мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Сярод экспанатаў — асабістыя рэчы Якуба Коласа. Знаходзіцца тут і ўнікальны медаль імя Ігара Лучанка, заснаваны па ініцыятыве мясцовай грамадскасці.

пух р. 3.jpg

Цікава прайшлі выступленні ўдзельнікаў экспедыцыі ў вытворчых калектывах і ўстановах горада.

Мар'іна Горка

мар. горка 1.jpg

Гучны голас званоў і пяшчотны напеў флейты гучалі перад Мар'інагорскім храмам Святога Благавернага князя Александра Неўскага. Званы ўмацаваны на перасовачнай аўтаплатформе, а на флейце грала юнай салістка ансамбля сярэдневяковай музыкі з Барысава. Гэты гурт суправаджае экспедыцыю і з поспехам выступае на ўсіх яе творчых сустрэчах. 

мар. горка 2.jpg

Такая сустрэча адбылася перад храмам, куды мясцовыя вернікі прынеслі сваю галоўную святыню – цудатворны абраз Мар'інагорскай Маці Божай.

  Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
281
Краіны:
Падзяліцца ў сац.сетках