Складзены "Shortlist" Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Складзены "Shortlist" Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

17 студзеня адбылося пасяджэнне мастацка-экспертнай камісіі Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Праведзена рэйтынгавае галасаванне, па выніках якога складзены “Short list”. На конкурс паступіла 158 выданняў ад 40 арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць.

18 студзеня адбудзецца пасяджэнне журы конкурсу пад старшынствам рэктара УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” Міхаіла Рыгоравіча Баразны.

Кнігі прадстаўлены на конкурс па 16 намінацыях: галоўнай, тэматычных, спецыяльных і персанальных.

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам конкурсу адбудзецца 8 лютага 2019 года ў рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Апублікавана:
Праглядаў:
589
Галіны дзейнасці: