Творчы праект “Алея славы” рэалізуе Глуская раённая газета “Радзіма”
Сумесны творчы праект “Алея славы”, прысвечаны 100-годдзю БССР, рэалізуе Глуская раённая газета “Радзіма” сумесна з раённым саветам ветэранаў,
Героямі праекта сталі не толькі людзі, чые імёны ўвекавечаны на памятных знаках, што ўстаноўлены на аднайменнай Алеі Славы ў цэнтры Глуска, але і шмат іншых землякоў.
Адны з іх жывуць і працуюць у Глуску, другія — на заслужаным адпачынку, трэціх, на жаль, ужо няма побач. Але памяць пра іх, гонар за іх справы не павінны кануць у нябыт. Бо ўсе яны — людзі-стваральнікі, іх жыццё — жыццё Глушчыны, яе гісторыя, яе ратная і працоўная слава.