“Слонімскія чытанні 2019” у сталіцы Дня беларускага пісьменства

“Слонімскія чытанні 2019” у сталіцы Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства – гэта не толькі канцэрты і выставы. Свята мае і больш сур’езную мэту – аб’яднаць навуковы і тэарэтычны патэнцыял айчынных даследчыкаў, абмеркаваць сённяшні дзень беларускага кнігадрукавання і актуальныя пытанні і тэмы пісьменніцкай галіны. Таму знакава, што ў Слонім у межах XXVI Дня беларускага пісьменства з’ехаліся вядомыя і аўтарытэтныя эксперты з усёй рэспублікі.

Дарэчы, нацыянальнае свята заўсёды пачынаецца з такога мерапрыемства з улікам гісторыка-культурнай спадчыны і асаблівасцей таго рэгіёну, дзе праводзіцца Дзень пісьменства. Гэтым разам такой падзеяй стала рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні 2019”.

Screenshot_5.jpg

Сёлета канферэнцыя ўключае 26 дакладаў літаратараў, гісторыкаў, археолагаў, этнографаў.

Асаблівасць форуму, як падкрэсліваюць удзельнікі, у яго інтэграваным характары. У канферэнцыі ўдзельнічаюць не толькі вядомыя вучоныя, але і прадстаўнікі Слонімшчыны, – настаўнікі, краязнаўцы і нават маладыя таленты са школ раёна.

Па выніках работы навукова-практычнай канферэнцыі мяркуецца падрыхтаваць зборнік дакладаў.

Адкрыў нараду дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Ігар Капылоў. Асноўная мэта навуковага форуму – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыя нацыянальнай культуры і традыцый.

Ігар Капылоў адзначыў, што сёння заслужана свята прыйшло ў Слонім, у адзін з прыгажэйшых гарадоў Беларусі са слаўнай гісторыяй, які быў калыскай для славутых пісьменнікаў і навуковых дзеячаў – Алега Лойкі, Алеся Якімовіча, Сяргея Дарожнага, Янкі Саламевіча і іншых.

Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя перадаў прывітальны адрас ад Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, акадэміка НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. Ён падкрэсліў, што навукоўцы супрацоўнічаюць з экспертнымі профільнымі арганізацыямі з 90 краін і сення навука зяўляецца рухавіком стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, а інтэлект нацыі – галоўнае багацце краіны.

Screenshot_4.jpg

Сардэчныя словы павагі беларускаму слову і сенняшняй сталіцы Дня беларускага пісьменства адрасавалі намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд культуры” Тадэвуш Стружэцкі, беларускі празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч.

Ад імя Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі  былі ўручаны граматы і падзякі сланімчанам: Сяргею Клёсаву, Веры Фядуце, Ірыне Радзецкай, Васілю Ракуцю, Ірыне Шпырковай, Сяргею Чыгрыну.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты "Слонімскі веснік".

Апублікавана:
Праглядаў:
1 246