Сустрэча ў карпункце

Сустрэча ў карпункце

У скідзельскі карпункт газеты "Пэрспэктыва" прыйшлі трэцякласнікі СШ №1 разам са сваёй настаўніцай Святланай Гацук.

Юныя чытачы пагарталі падшыўкі выдання. Зайшлі на яго сайт, дзе пад рубрыкай «Адукацыя» ўбачылі фота навучэнцаў сваёй школы. Даведаліся, што ў газетах «Перспектыва» і «PROгорад» ёсць не толькі навіны, але і аналітычныя матэрыялы, замалёўкі пра людзей раёна, Гродна і Скідзеля, аб'явы аб паслугах і таварах.

Навучэнцы даведаліся пра тое, што журналіст можа перадаць інфармацыю праз электронную пошту, факс, Viber.

Па матэрыялах газеты “Перспектыва”.
Апублікавана:
Праглядаў:
311