Сустрэча са славутым земляком

Сустрэча са славутым земляком

23 студзеня Выдавецкі дом «Звязда» разам з беларускім пісьменнікам Міхаілам Пазняковым наведаліся ў госці ў сярэднюю школу № 20 г.Мінска, дзе аўтар правёў літаратурную сустрэчу з вучнямі 8 ̶ 11 класаў і прэзентаваў сваю кнігу «Мы – беларусы». Мерапрыемства прайшло ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Чытаем разам са «Звяздой».

Міхась Пазнякоў – адметная і шматгранная постаць у сучаснай беларускай літаратуры: паэт, празаік, крытык, перакладчык, мовазнавец, публіцыст, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат многіх літаратурных прэмій, сярод якіх Нацыянальная літаратурная прэмія Беларусі ў намінацыі «Найлепшы твор дзіцячай літаратуры». Цікава і таленавіта піша разнастайныя па змесце і жанры творы для дзяцей і дарослых. Аўтар шматлікіх мастацкіх кніг і навуковых прац. У творчасці пісьменніка асаблівае месца займае тэма малой радзімы, бацькоўскага дома і любай сэрцу Беларусі.

Пазнякоў_1.jpg

Амаль на дзве гадзіны слухачы акунуліся ў цудоўнае мастацкае слова Міхася Паўлавіча Пазнякова. Ён распавядаў пра сябе, знаёміў з вершамі, адказваў на пытанні.

Усе жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф пісьменніка.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Апублікавана:
Праглядаў:
281