Сустрэча з моладдзю

Сустрэча з моладдзю

У рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры ў мінскай гімназіі № 43 адбылася сустрэча навучэнцаў і выкладчыкаў гімназіі з галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэтам Віктарам Шніпам.

У сваім выступленні Віктар Анатольевіч расказаў пра выдавецтва, кнігі, што выйшлі і плануюцца ў серыях “Школьная бібліятэка”, “ПазаКласнае чытанне”, “Дзіцячы атлас Беларусі”, “Бібліятэка выбраных твораў”, “Напісанае застаецца”, “100 вершаў”.

Даведаўшыся, што некаторыя навучэнцы гімназіі спрабуюць свае сілы ў творчасці, Віктар Шніп пазнаёміў іх з умовамі конкурсу для маладых літаратараў “Першацвет”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “Мастацкая літаратура”.  

Апублікавана:
Праглядаў:
207