Таццяна Гагакава: Калі чытаеш на роднай мове — ніколі яе не забудзеш

Таццяна Гагакава: Калі чытаеш на роднай мове — ніколі яе не забудзеш

Таццяна Гагакава, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама:

— Газету чытаю шмат гадоў, яна імпануе перш за ўсё сваім асаблівым стылем падачы матэрыялаў, у якім ёсць чыста беларуская разважлівасць, стрыманасць, інтэлігентнасць.

Вельмі важна, што вы паказваеце жыццё глыбінкі. Сёння гэта, можна сказаць, свайго роду барометр жыцця. Людзі, якія вырошчваюць хлеб, штодня працуюць на зямлі, упэўнена, найбліжэйшыя да ісціны. Таму да іх меркавання трэба ўважліва прыслухоўвацца. На старонках газеты з задавальненнем праглядаю матэрыялы з самых маленькіх і аддаленых вёсак Берасцейшчыны, не пакідаю па-за ўвагай публікацыі на тэмы гісторыі, культуры, адраджэння помнікаў даўніны.

І яшчэ. «Звязда», якая выходзіць кожны дзень, на мой погляд, — цудоўная магчымасць падтрымліваць уласную беларускую мову: калі чытаеш на роднай мове хоць некалькі абзацаў у дзень, мову не забудзеш.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Апублікавана:
Праглядаў:
372