Тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства тэлеканал "Беларусь 3" пакажа кінастужкі і спектаклі паводле твораў айчынных пісьменнікаў і прадставіць новы адукацыйна-пазнавальны праект "Кафедра", а 4 і 5 верасня наведае горад Капыль і зладзіць прамыя трансляцыі кніжнага свята.
Штогод з 1994-га свята пісьменства, якое традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня, вандруе па гістарычным цэнтрам беларускай культуры, навукі і літаратуры. Сёлета эстафету ўрачыстых цырымоній і тэматычных мерапрыемстваў прымае горад Капыль Мінскай вобласці. Здымачная група сацыякультурнага тэлеканала наведае ўсе святочныя пляцоўкі, пазнаёміцца з гасцямі і выступоўцамі і пакажа, як ушаноўваецца гісторыка-культурная і духоўная спадчына Капыльшчыны ў выпусках "Навін культуры". Дарэчы, з верасня праект будзе выходзіць у новым графічным афармленні.
Эфір тэлеканала з 3 па 5 верасня дапоўніцца ігравымі кінастужкамі і мультфільмамі вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і тэатральнымі пастаноўкамі, створанымі паводле мастацкіх тэкстаў беларускіх літаратараў - Алеся Адамовіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка, Кандрата Крапівы, Францішка Аляхновіча, Івана Шамякіна, Аляксея Дударава, Янкі Маўра і Янкі Купалы.
У праграмах "Люблю і памятаю", "Запіскі на палях" і "Суразмоўцы" прагучаць гісторыі жыццёвага і творчага лёсу класікаў і сучасных майстроў слова.
5 верасня а 12-й гадзіне на "Беларусь 3" адбудзецца прамая трансляцыя ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства, увечары ў 19:30 канал пакажа канцэртную праграму закрыцця культурнага форуму, а днём гледачоў чакае прэм’ера цыкла адукацыйна-пазнавальных лекцый "Кафедра".
"Мы бачым, што фармат адукацыйных лекцый шмат гадоў застаецца вельмі запатрабаваным у культурным асяроддзі, збірае мноства зацікаўленых слухачоў як у арт-прасторах, так і анлайн, - распавядае галоўны дырэктар сацыякультурнага тэлеканала Наталля Марынава. - Цягам часу гэты фармат таксама выдатна зарэкамендаваў сябе ў эфіры "Беларусь 3" і дапоўніў шэраг нашых фірмовых пазнавальных праграм пра знакамітых творцаў, беларускае выяўленчае мастацтва, музыку, кіно, архітэктуру і нематэрыяльную гісторыка-культурную спадчыну.
Новы праект "Кафедра" - гэта цыкл паўнацэнных тэлевізійных лекцый ад вядомых беларускіх экспертаў, даследчыкаў і мастацтвазнаўцаў, першыя выпускі якога мы прысвячаем гістарычным этапам кнігадрукарства на беларускіх землях і адмыслова прымяркоўваем да Дня беларускага пісьменства".
На свята пісьменства ў 17:35 адбудзецца паказ адразу дзвюх лекцый з цыкла "Кафедра": "Чаму кнігі прамавугольныя і пры чым тут козы" і "Брэст, Авідзій і друкарскія станкі: як набывалі кнігу ў XVI стагоддзі".
Далей праект будзе выходзіць на "Беларусь 3" кожную нядзелю.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Белтэлерадыёкампаніі.